Дабрачынная акцыя “29 добрых спраў” аб'яднае дзясяткі неабыякавых людзей

6 февраля 2020
Штодзень з адкрытым сэрцам. Дабрачынная акцыя  “29 добрых спраў”  на працягу лютага аб'яднае дзясяткі неабыякавых людзей у розных кутках Мінскай вобласці. Экаініцыятывы, сустрэчы з выхаванцамі дамоў-інтэрнатаў, творчыя майстар-класы. Кожны дзень месяца валанцёры ладзяць гульнявыя і пазнавальныя мерапрыемствы. Напярэдадні вілейскія школьнікі разам з вучнямі мясцовага карэкцыйна-развівальнага цэнтра стварылі паштоўкі да Дня ўсіх закаханых. Дзецям таксама падарылі крэсла-трансформер. Фіналам акцыі ў кожным раёне Мінскай вобласці стануць дабрачынныя канцэрты.