Падзяка за добрыя сэрцы - работнікаў сацыяльнай сферы ўшаноўвалі ў Мінску

6 января 2023

Прафесіяналаў з вялікім сэрцам адзначылі ў сталіцы. Работнікаў сацыяльнай сферы ўшаноўвалі ў Мінскім гарадскім палацы культуры. Акрамя ўручэння ганаровых грамат і падзяк, на сцэне адбылася цырымонія - пасвячэння 30 маладых спецыялістаў. Дарэчы, зараз у профільных арганізацыях сталіцы працуюць больш за тры тысячы чалавек. Санітары, кіраўнікі гурткоў і інструктары-медыятары. Для тых, хто дорыць людзям цяпло і кожны дзень здзяйсняе добрыя справы, падрыхтавалі святочны канцэрт.

Да прафесійнага свята спецыяльна склалі партрэт сацыяльнага работніка. Так, у гэтай прафесіі пераважна жаночае аблічча, а сярэдні ўзрост каля 50 гадоў. У сярэднім пад апекай аднаго супрацоўніка сацыяльнай сферы знаходзяцца 8 чалавек.