У Беларусі стварылі цвыркуновую ферму

9 марта 2019
Цвыркуны сталі сімвалам поспеху для герояў нашага наступнага сюжэта. Ідэя стварыць плантацыю насякомых для харчовай прамысловасці ў Беларусі здавалася вар'яцкай, а апынулася прароцкай - цвыркуновая ферма за 5 гадоў разраслася са звычайнага гаража ў вялізны вытворчы цэх і нават адкрыла офіс у Маскве. Каб адчуць маштабы бізнесу на цвыркунах, можна прывесці адзін факт: кожны месяц тут большаюць на 4 тоны насякомых. У якія прадукты зусім хутка пачнуць дадаваць цвыркуновы мікс, і дзе ўжо сёння можна паспытаць фастфуд з насякомых? Ян Пашкевіч правёў кулінарны экстрым-тэст.

Такія шпроты хоць і з цвыркуноў, аднак заамагазины Масквы запаўняюць пад стаць саранчы. У Беларусі такі далікатэс пакуль эксклюзіў.

Пры гэтым пракласці шлях да сэрца праз страўнік не толькі хатніх жывёлін, але і людзей, плануюць заснавальнікі вялікай фермы цвыркуноў. Некалькі гадоў таму, каб увасобіць ідэю, Сяргею нават прыйшлося паўтарыць бізнес-мадэль ранняга Стыва Джобса - адкрыць вытворчасць у гаражы.

Моцны пратэінава-бялковы зарад цвыркуновай дыеты прыйдзецца дарэчы не толькі спартсменам і кулінарам-экстрэмалам - ужо зараз на ферме прэзентавалі новую страву - муку з цвыркуна. Яе мы зберажэм для масленічнага эксперыменту ў праграме "Галоўны эфір".

Насякомыя на кухні гэтага бара - не парушальнікі, а галоўная страва. Свае прусы, дакладней, цвыркуны, з'явіліся ў меню адной з устаноў самой тусовачнай вуліцы Мінска. Бар стаў першым у краіне цвыркуновым фудкортам.

І ўжо сёлета смак цвыркуна здабудуць і некаторыя звыклыя ўсім снэкі, а да мары заснавальнікаў фермы - пачаставаць кожнага беларуса цвыркунамі - якой бы фантастычнай яна не здавалася некалькі гадоў таму, засталося зрабіць усяго крок.