Бізнес-інкубатар для падтрымкі высокатэхналагічных стартапаў з'явіцца ў Лідзе

12 декабря 2019
У Лідзе з'явіцца бізнес-інкубатар для падтрымкі высокатэхналагічных стартапаў, акцэнт зробяць у тым ліку на робататэхніцы. Гэта стане імпульсам для развіцця штучнага інтэлекту не толькі ў раёне, але і вобласці. Заснавальнікам новага аб'екта стала асацыяцыя, зарэгістраваная ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". Праект - адзін з пераможцаў конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва за межамі сталіцы. У спісе  8 лаўрэатаў. Новыя цэнтры падтрымкі з'явяцца ва ўсіх абласцях краіны, напрыклад, у Гомельскім рэгіёне - у Жлобіне.

З'яўленне новых цэнтраў падтрымкі - праграма эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні, якая рэалізуецца Міністэрствам эканомікі сумесна з ЕС і ПРААН.