БДПУ сумесна з Міністэрствам адукацыі працуе над сістэмай падтрымкі педагогаў

26 июня 2014

Аб гэтым сёння журналістам распавёў рэктар ВНУ Аляксандр Жук. Ужо ёсць пэўныя прапановы - гэта прадастаўленне розных бонусаў, скідак. У цэлым жа сістэма будзе накіраваная на павышэнне сацыяльнага статусу педагога. Толькі сёння дыпломы магістраў у галіне педагогікі атрымалі больш чым паўсотні чалавек. У БДПУ гэта ўжо 20-ты юбілейны выпуск хлопцаў і дзяўчат, якія скончылі другую ступень вышэйшай адукацыі.


Сёлета ВНУ адсвяткуе свой соты дзень нараджэння. У гонар юбілею запланаваны забег Курган Славы - Плошча Незалежнасці - педагагічны ўніверсітэт. БДПУ мае намер заваяваць і горныя вышыні: беларускія альпіністы ўсталююць на вяршыні Эльбруса флаг навучальнай установы. Больш за тое, ля ўвахода ва ўніверсітэт можа з'явіцца асобая скульптура - Настаўніца першая мая.