БДПУ прымае вялікую дэлегацыю з Латвіі - на парадку абмеркаванне перспектыўных праектаў у галіне адукацыі і культуры

17 сентября 2021
Дзень народнага адзінства згуртаваў не толькі жыхароў Беларусі, але і беларусаў замежжа. Сёння  Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт прымае вялікую дэлегацыю з Латвіі. На парадку дня - абмеркаванне перспектыўных праектаў у галіне адукацыі і культуры. Саюз беларусаў Латвіі - даўні партнёр ВНУ. Дамоўныя адносіны пачаліся з 2017-га, калі быў падпісаны адпаведны дакумент. Ёсць і вынікі: экспарт адукацыйных паслуг расце. Акрамя гэтага, у беларускім педуніверсітэце вучыцца нямала выпускнікоў латвійскіх школ. У цэлым палітычная сітуацыя вакол нашай краіны на міжнароднае супрацоўніцтва ў адукацыі не паўплывала.

Эмацыйна беларусы замежжа рэагуюць на падзеі вакол роднай краіны. З-за палітычных выказванняў урада Латвіі пакутуюць у першую чаргу простыя латвійцы. Беларусы ў Латвіі таксама адчуваюць на сабе некаторы націск.