БДПУ імя Максіма Танка адчыняе дзверы для абітурыентаў

28 марта 2023

Вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны адчыняе дзверы для абітурыентаў! На працягу тыдня ў будучых студэнтаў ёсць магчымасць наведаць факультэты анлайн (у выглядзе віртуальнай экскурсіі) і афлайн. Пагаварыць са студэнтамі, выкладчыкамі і рэктаратам, даведацца пра праекты ўніверсітэта, магчымасці і прахадныя балы. Сёлета толькі на дзённую бюджэтную форму плануюць набраць каля 900 абітурыентаў.

Дзень адчыненых дзвярэй у БДПУ праходзіць традыцыйна на канікулах. Прадоўжыцца па 1 красавіка. Акрамя гэтага, для тых, хто навучаецца ў педкласах, ёсць магчымасць паўдзельнічаць у праекце "Студэнт на адзін дзень". Ён пройдзе ў красавіку.