Безбар'ернае асяроддзе ў сталіцы пашыраецца

6 февраля 2014
Звыш 350 аб'ектаў у Мінску аснасцяць пандусамі і пад'ёмнікамі. Значная частка сродкаў прадугледжана для ўстаноўкі абсталявання па месцы жыхарства інвалідаў. Таксама плануецца завяршыць распрацоўку карты даступнасці сацыяльных аб'ектаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На карце Мінска будуць пазначаны будынкі, дзе ўжо сфарміравана безбар'ернае асяроддзе. Усяго летась яго элементамі было абсталявана амаль 300 аб'ектаў.