Беражыце дзяцей! ДАІ Мінска дзяжурыць на снежных горках

22 декабря 2022

Цюбінгі - па-ранейшаму ў топе зімовых актыўнасцяў у школьнікаў. Напярэдадні канікул супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць рэйды па стыхійных спусках у спальных раёнах Мінска. Па словах дарожных міліцыянераў, катанне  паблізу праезнай часткі прыводзіць да павелічэння  дзіцячага траўматызму. Інспектары гутараць з непаўналетнімі і іх бацькамі і рэкамендуюць выконваць правілы бяспечнага адпачынку на свежым паветры.

Выбіраць для катання на ватрушках ДАІ раіць толькі бяспечныя схілы. Яны абсталяваныя ў розных раёнах Мінска. На лакацыях прадугледжаны спецыяльныя агароджы.

Бацькоў просяць абавязкова суправаджаць непаўналетніх падчас паходаў на хуткасныя снежныя спускі. Акрамя гэтага, можна выкарыстоўваць сродкі абароны - накаленнікі, налакотнікі і шлемы.