Расказвае Станіслаў Ліпскі.
Белпошта падрыхтавала новую серыю марак, галоўныя героі якой алімпійскія чэмпіёны Вікторыя Азаранка і Макс Мірны.
Іван Лукін, мастак, начальнік выдавецкага аддзела цэнтра Марка РУП Белпошта: У стварэнні гэтага праекта ўдзельнічала Федэрацыя тэніса, прымалі ўдзел нават бацькі нашых паважаных тэнісістаў і дызайнеры выдавецкага цэнтра. Бацькі, ведаючы тэнісістаў не толькі як спартсменаў, але і як сваіх дзяцей, давалі параду, якое фота лепш.
Феерычная перамога нашага мікста ў фінале лонданскай Алімпіяды над гаспадарамі, а гульні праходзілі на легендарных кортах Уімблдона, Эндзі Марэем і Лізай Робсан - прымусілі ўсю планету чарговы раз гаварыць аб сіле беларускіх тэнісістаў.
Ужо заўтра адбудзецца афіцыйная цырымонія гашэння маркі. Аднак Макс з Вікторыяй пры ўсім сваім жаданні на гэтую цырымонію не трапяць, зараз яны выступаюць на прэстыжным тэнісным турніры серыі Мастарс у Цынцынаці.
Праца над першым рэаліці-шоу Мірны тур у самым разгары, больш за 50 гадзін знятага відэа ператворацца ў восем 26-хвілінных серый.
Юрый Ярошык і Канастанцін Прыдыбайла, аўтары праекта Мірны тур: Вельмі шмат матэрыялу, кожны дзень мы здымалі 4-6 гадзін відэа, а гэта трэба змясціць у 26-хвілінную серыю аб кожным дні, таму са слязамі на вачах абразаем, пакідаем самае лепшае, каб паказаць у новым сезоне на Беларусь 2.
Гледачы змогуць убачыць рэаліці-шоу ў верасні.