Беларусы змогуць датэрмінова прагаласаваць на рэферэндуме

25 января 2022

Беларусы змогуць датэрмінова прагаласаваць на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі. Час: з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00 з аўторка па суботу і ў нядзелю - у асноўны дзень галасавання. Грамадзяне змогуць аддаць голас не толькі па месцы рэгістрацыі, але і на ўчастку, на якім часова пражываюць, пры прад'яўленні адпаведнага дакумента. 

Нагадаем, рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года. На рэферэндум выносіцца пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Будуць два варыянты адказу: "так" або "не". Згодна з Выбарчым кодэксам, рашэнні, прынятыя на рэферэндуме, уступяць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.