Беларусы з размахам адзначаць Масленіцу

9 марта 2019

Сёння ў сталіцы адразу на некалькіх пляцоўках пройдуць кірмашы.

Ля Палаца спорту будуць прадстаўлены больш за 30 арганізацый гандлю. Мінская масленіца расцягнецца ўздоўж усёй пляцоўкі, пункты  будуць працаваць з 10 раніцы да 7 вечара. Госці змогуць пакаштаваць стравы  беларускай нацыянальнай кухні, бліны з разнастайнымі начынкамі  і набыць вырабы народных майстроў. У праграме традыцыйна:  дэгустацыі, розныя майстар-класы  і розыгрышы. Будуць працаваць тэматычныя фотазоны. Блінныя рады  сёння таксама разгорнуцца ў парку імя 900-годдзя Мінска, сталічным заапарку, Батанічным садзе, ля кінатэатра "Бярэсьце", у парках імя Горкага, Чалюскінцаў  і перад Камароўскім рынкам.