Беларусы прыйдуць на выбары Прэзідэнта, і яўка будзе высокай

30 сентября 2015

Такое меркаванне выказаў кандыдат на вышэйшую дзяржаўную пасаду Мікалай Улаховіч.

Падчас сустрэч з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі ў Гомельскім тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога ён адказаў на пытанні прысутных. Яны тычыліся новых рабочых месцаў, жылля для маладых спецыялістаў і кантрактнай сістэмы. Мікалай Улаховіч таксама падзяліўся меркаваннем аб ходзе выбарчай кампаніі.

Мікалай Улаховіч, кандыдат у Прэзідэнты Беларусі: "Агітацыя ўвайшла ў фазу нармальнай вытворчай працы. Усё праходзіць спакойна, упэўнена. Мы ўжо знаходзімся як бы ў сярэдзіне выбарчай кампаніі. Бачныя ўжо першыя вынікі, пра якія я ўжо магу далажыць нашым выбаршчыкам і грамадзянам Рэспублікі Беларусь, пра тое, што я лічу, што большасць людзей прыйдзе на выбарчыя ўчасткі".

Сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат прдоўжыць і ў іншых гарадах краіны. Наступным стане Магілёў, затым Баранавічы, Гродна і Віцебск.