Беларусь адправіліся на моладзевы фестываль у Сочы - у злёце прымуць удзел 20 тыс. маладых лідараў з усёй планеты

28 февраля 2024

Прэзентаваць Беларусь усяму свету. На моладзевы фестываль у Сочы адправілася наша дэлегацыя. У яе складзе 650 чалавек. Гэта студэнты, маладыя парламентарыі, актывісты грамадскіх арганізацый, спартсмены, навукоўцы і журналісты. Раніцай удзельнікаў фестывалю ўрачыста праводзілі на чыгуначным вакзале. Наперадзе двухдзённая дарога і доўгачаканая моладзевая падзея ў Сочы, якая пройдзе з 1 па 7 сакавіка. "Горад моладзі міру": так будзе называцца федэральная тэрыторыя "Сірыус" на час фестывалю. У Алімпійскай вёсцы маладых людзе чакае больш за 800 рознафарматных падзей: гэта лекцыі, выставы, спартыўныя спаборніцтвы і сумесныя трэніроўкі, сустрэчы з расійскімі палітыкамі і артыстамі, кінапаказы і гастранамічныя шоу.

Усяго ў фестывалі прымуць удзел 20 тыс. маладых лідараў амаль са 190 краін. У Горадзе моладзі міру чакаюць і 5 тыс. валанцёраў, а таксама тысячу падлеткаў, для якіх будзе працаваць спецыяльная дзіцячая праграма.