Беларусы аб адкрытым дыялогу Прэзідэнта Беларусі з журналістамі

30 января 2015

За размовай журналістаў з Прэзідэнтам беларусы сачылі пільна і далі сваю ацэнку.

"Расія для нас асноўны эканамічны партнёр, і Украіна таксама. Калі на долю Расіі, наколькі мне вядома, выпадае каля 50% экспарту, то на долю Украіны парадку 12-15. Гэта немалаважна для нашай краіны. Таму, я лічу, што трэба прытрылімвацца сяброўства вось гэтых дзвюх блізкіх нам дзяржаў".

"Так, дзяржава вядзе сацыяльна-арыентаваную палітыку на паляпшэнне дабрабыту свайго народа. Колькі ў нас пабудавана новых раёнаў, новых дамоў жылых. Вось у мяне сям'я. Мы спачатку жылі ўсе разам. Зараз мая дачка са сваёй сям'ёй атрымала прыгожую добраўпарадкаваную кватэру ў новым мікрараёне, дзе ёсць і школа, дзіцячы сад, і магазіны".

"Момант, на які я звярнула ўвагу, маючы сваякоў і ў Расіі, і ва Украіне, гэта стаўленне Беларусі да падзей, якія адбываюцца ў гэтых братэрскіх дзяржавах, як да палітычных, так і эканамічных. І ў гэтым выпадку такі разумны, я б нават сказала, мужыцкі дасканалы падыход Кіраўніка дзяржавы дае нам упэўненасць у тым, што ўсё-такі Беларусь зможа і дапамагчы гэтым дзяржавам знайсці агульную мову, і не дапусціць у сваёй краіне такога".