Беларусы вывучаюць свой радавод і шукаюць свае карані

19 сентября 2022

Гісторыя краіны - праз гісторыю кожнага чалавека і сям'і. Сёння ўсё больш беларусаў мэтанакіравана вывучаюць свой радавод, шукаюць свае карані. Як прыклад, генеалагічныя адкрыцці прадстаўнікоў прозвішча Скадорва. 

Мінская вобласць. Валожынскі раён. Тэрытарыяльна толькі тут на Беларусі селяцца Скадорвы. Антрапаніміка дынастыі да канца невядома. Знаўцы паходжання імёнаў акцэнтуюць, што прозвішча Скадорва значыць "свабодалюбівы". Сённяшнія старэйшыны сям'і кажуць, што род прашчураў быў каталіцкі. Добразычлівы і вельмі гасцінны. Вось цяперашнія Скадорвы - сястра і брат Яніна і Віктар - адкрываюць нам гісторыю свайго роду, сваёй зямлі.

Ураджэнцы Валожынскага раёна захоўваюць усё, што звязана з продкамі: зямлю, дом, традыцыі, рэцэпты сямейных страў і звычаі хатніх свят. З імі пазнаёмілася Наталля Бардзілоўская (падрабязнасці ў відэа).





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя