Беларускую мытню чакае сур'ёзнае пераабсталяванне да II Еўрапейскіх гульняў

29 мая 2018

Беларускую мытню чакае сур'ёзнае пераабсталяванне да II Еўрапейскіх гульняў. Пункты пропускаў будуць мадэрнізаваныя. Закупліваюць дэтэктары наркатычных і выбуховых рэчываў, персанальныя відэарэгістратары для супрацоўнікаў Мытнага камітэта. Акрамя таго, удасканаляць сістэму відэаназірання.
Сёння Беларусь адзначае Дзень ветэранаў мытнай службы. Да свята ў Мінску прэзентавалі арт-аб'ект - ключ кадуцэй.
29051302-1.jpg
Важны элемент геральдыкі, які адчыняе вароты краіны, сімвалізуе адзінства і эканамічную бяспеку Еўразійскага эканамічнага саюза.