Ігар Петрышэнка азнаёміўся з вытворчасцю масак на прадпрыемстве "Мілавіца"

15 апреля 2020
Усяго ж каля 100 прадпрыемстваў у Беларусі пераарыентаваліся на выпуск масак. Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка падчас наведвання прадпрыемства "Мілавіца". Гэта прадпрыемства таксама шые маскі для паўсядзённага выкарыстання. Ігар Петрышэка звярнуў увагу, што ўстановам аховы здароўя праз "Белмедтэхніку" пастаўляюцца маскі, якія прайшлі адпаведную рэгістрацыю. На дадзеным этапе яны пакуль не вырабляюцца ў краіне ў дастатковай колькасці, таму дадаткова закупляюцца. Урачы, якія працуюць з захварэўшымі на  COVID-19, забяспечаныя рэспіратарамі. Іх вытворчасць наладжана на прадпрыемствах "Тэхніка сувязі" і "Ізатоп" і дадаткова закупляюцца ў КНР. Акрамя  гэтага некаторыя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці шыюць запатрабаванае зараз спецадзенне - халаты, бахілы і капялюшыкі, адзначыў віцэ-прэм'ер.