Беларускі гуманітарны груз ужо на месцы. Кадры з Сірыі

13 марта 2019

Беларуская гуманітарная місія працягваецца ў Сірыі. Дэлегацыя сёння наведвае школу і рэабілітацыйны цэнтр Дамаска, куды і пойдзе частку грузу. Яго сфарміравалі і адправілі ў канцы мінулага года. Гэта шэсць кантэйнераў агульнай вагой 50 тон. Разам з самымі неабходнымі таварамі ў Сірыю прыбылі і МАЗы, а таксама спецыяльны аўтобус.

Пасля сустрэчы з афіцыйнымі асобамі першым пунктам беларускай дэлегацыі стала мясцовая бальніца. Тут як нельга дарэчы  прыйшліся прадукты харчавання.