Беларускі дзяржаўны цырк падхапіў дабрачынную эстафету

8 января 2014
Амаль дзве тысячы дзяцей пасля займальнай экскурсіі па горадзе адправіліся разам з артыстамі ў чароўны свет Ражства. Спецыяльнае каляднае шоу доўжылася паўтары гадзіны: паветраныя акрабаты, фокуснікі, клоуны і тысячы дзіцячых усмешак.


Калядная ёлка Нашы дзеці - сёлета прайшла ўжо 20-ы раз. За ўвесь час удзельнікамі акцыі сталі амаль 42 тысячы дзяцей з Беларусі, Расіі і Украіны.