Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр у будні запрашае ўсіх ахвочых на экскурсіі

24 июля 2023

Тэатральнае закуліссе аперэт і мюзіклаў! Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр у будні запрашае ўсіх ахвочых на экскурсіі! Як ствараюцца дэкарацыі і рэквізіт? Дзе рэпеціруюць артысты і захоўваюць касцюмы? І, вядома, гісторыя Музычнага тэатра і яго месца ў сучасным свеце. Ваяж па кулуарах платны і з узроставым абмежаваннем - "10 плюс". Попыт вялікі, а склад груп абмежаваны: браніраваць свой удзел у экскурсіях просяць не менш як за 5 дзён.

Белорусский государственный академический музыкальный театр в будни приглашает всех желающих на экскурсии