Беларускі флаг паднялі на Эверэст

25 мая 2021

Дзяржаўны флаг Беларусі, а таксама копія Сцяга Перамогі паднятыя на Эверэст. Міжнародная каманда альпіністаў практычна за месяц выканала найскладанейшае ўзыходжанне і, нягледзячы на ўсе цяжкасці, усталявала знакавыя для нашай краіны сімвалы на найвышэйшым месцы планеты.

Як адзначылі ў Федэрацыі прафсаюзаў, гэта іх сумесны праект з Федэрацыяй альпіністаў Беларусі. Старт яму быў дадзены яшчэ ў красавіку на Кургане Славы - адным з галоўных сімвалаў барацьбы беларускага народа за мір і незалежнасць.