Беларускі алмаз - на галівудскі экран

18 августа 2013

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўвайшла ў Топ-20 самых фантастычных архітэктурных работ. У рэйтынгу прэстыжнага амерыканскага інтэрнэт-выдання, які ўлічваюць выдаўцы і кінапрадзюсеры ўсяго свету, Нацыянальная бібліятэка займае 11 месца дзякуючы незвычайнаму выгляду. У якасці адметнасцяў адзначаюцца ўласная назіральная пляцоўка і магчымасць дзвюм тысячам чалавек размясціцца ў чытальных залах. Ну а самым фантастычным, на думку амерыканскага выдання, стаў брытанскі павільён для Сусветнай выставы 2010 года ў Шанхаі.