Беларускія вайскоўцы завяршаюць падрыхтоўку да стратэгічных вучэнняў "Захад"

19 июля 2017

Напярэдадні на боегатоўнасць былі правераныя войскі сувязі. Падчас манеўраў вайскоўцы разгарнулі сістэмы перадачы даных перасоўных пунктаў кіравання. Гэтыя комплексы забяспечваюць кантакт паміж злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных Сіл Беларусі. Падраздзяленні таксама задзейнічалі новыя інфармацыйныя комплексы.

Вучэнні "Захад-2017" пройдуць у Беларусі на шасці палігонах - Лепельскім, Барысаўскім, Лосвіда, Асіповіцкім, палігонах Ружанскім і Даманаўскім, а таксама ў раёне вёскі Дрэтунь.