Беларускія вайскоўцы прыехалі на конкурс "Танкавы біятлон"

15 августа 2020
Эшалон беларускіх вайскоўцаў прыехаў у падмаскоўнае Алабіна, дзе ў рамках "Армейскіх міжнародных гульняў - 2020" пройдзе танкавы біятлон. У спаборніцтвах будуць удзельнічаць чатыры танкі Т-72 -Б3. Трэці год запар зборная будзе выступаць на сваіх мадэрнізаваных баявых машынах. У 2018 годзе беларускія танкісты на іх заваявалі бронзу, у 2019-м - серабро. Свой удзел у "Танкавым біятлоне" пацвердзілі ваенныя ведамствы 16-ці дзяржаў, у тым ліку - Казахстан, Кітай і Расія. Конкурс пройдзе з 23 жніўня па 5 верасня ўжо дзявяты раз.