Беларускія ратавальнікі вяртаюцца дамоў.

15 июня 2018

Наша гуманітарная калона даставіла дапамогу ў прыфрантавыя раёны Украіны, дзе груз быў перададзены адміністрацыям Данецкай і Луганскай абласцей. Пералік тавараў быў узгоднены яшчэ летась (аб такой пастаўцы дамовіліся кіраўнікі дзвюх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка). Ужо вядома, што мэблю і халадзільнікі перанакіруюць у адукацыйныя і лячэбныя ўстановы рэгіёна. Новыя парты, шафы і крэслы да пачатку навучальнага года атрымаюць школы Данбаса. Паводле дадзеных ААН, на паўднёвым усходзе Украіны пацярпелі амаль 4,5 мільёна чалавек, якія апынуліся ў пастцы баявых дзеянняў або вымушаныя былі стаць бежанцамі. З іх - амаль 3,5 мільёна маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.

Плюс 34 градусы, спякота і вялікія адлегласці. У суправаджэнні паліцыі Украіны фуры з Мінска перасякаюць кантрольна-прапускны пункт у Данецкай вобласці. Гэта асаблівая зона. Тут не страляюць, але лінія размежавання за 40 км. Тут шмат вайскоўцаў, блокпастоў, машын АБСЕ і Чырвонага Крыжа. Амаль 4 гады ў Краматорску месца знаходжання адміністрацыі Данецкай вобласці. Дэ-юрэ - гэта адміністрацыйны цэнтр рэгіёна. Менавіта сюды і прыбывае першая машына з Беларусі. Груз перадаюць адміністрацыі вобласці.

Школьная мэбля для вучняў, шафы для дакументаў, халадзільнікі - тое неабходнае, што запытаў ўкраінскі бок. У Краматорску беларускай дэлегацыі паказваюць наступствы баёў. Калісьці тут была бальніца і жылыя дамы - зараз руіны, як помнік тым трагічным падзеям. Наводдаль новая медустанова, у якую і будзе пастаўленая частка гуманітарнага грузу.

А гэта ўжо склад Паўночнаданецка. Менавіта сюды прадстаўнікі адміністрацыі Луганскай вобласці едуць атрымліваць спецгруз. У прыватнай гутарцы ўкраінскія чыноўнікі прызнаюцца: дапамогу чакалі даўно. Да новага навучальнага года школы Данбаса атрымаюць новыя парты, шафы і крэслы.

Зараз беларускія ратавальнікі і прадстаўнікі дыпмісіі, якія ўсю дарогу суправаджалі груз, знаходзяцца ў Кіеве на начлегу. Чакаецца, што заўтра фуры прыбудуць у Мінск. І тады чарговая місія беларускага гуманітарнага боку будзе лічыцца завершанай.

Яшчэ 5 гадоў таму мала хто мог паверыць, што ў гэтым рэгіёне можа быць узброены канфлікт. І што суседняя дзяржава так востра можа мець патрэбу ў падтрымцы. Але прайшоў час і Беларусь працягнула руку дапамогі краіне-суседцы.