Беларускія школьнікі пагутарылi з касманаўтамі, якія зараз знаходзяцца на арбіце

9 сентября 2018

Беларускія школьнікі сёння маглі пагутарыць з касманаўтамі, якія зараз знаходзяцца на арбіце. У сталіцы прайшла відэаканферэнцыя. Размова з расійскімі касманаўтамі Алегам Арцем’евым і Сяргеем Пракоп’евым аб працы на МКС і тэхналогіях будучыні замест запланаваных 20 хвілін доўжылася паўгадзіны. Унікальная магчымасць падалася пераможцам алімпіяд і канферэнцый па фізіцы і астраноміі. Перад "іншапланетным" званком школьнікі сустрэліся з касманаўтам Алегам Навіцкім.

У перапынках паміж лекцыямі госці адкрытага ўроку змаглі пагуляць у танкі, якія ездзілі па паверхні Месяца. У акулярах віртуальнай рэальнасці можна было прайсціся па касмічнай станцыі, якая ва ўсіх дэталях паўтарае рэальную.