Беларускiя сёстры міласэрнасцi асвойваюць кінестэтыкс

10 ноября 2014
Медыцынскія міласэрныя сёстры працягваюць асвойваць унікальную методыку догляду за пажылымі людзьмі і інвалідамі. Вынікі ўжывання кінестэтыкс абмяркоўвалі ў Мінску прадстаўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа з калегамі са Швейцарыі.
Лячэнне дотыкам - так называюць гэтую тэхніку зносін з падапечнымі з парушэннямі рухальнай актыўнасці - з'явілася больш як 40 гадоў назад у Еўропе.

Маргарэт Шэнкер, кіраўнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва швейцарскага Чырвонага Крыжа: Было цікава пачуць аб выніках працы міласэрных сясцёр у розных рэгіёнах Беларусі, і тое, з якой цікавасцю яны адклікаюцца на праект. Упэўненая, што такая праца будзе працягвацца.



Віктар Калбанаў, генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа: Зараз ажыццяўляецца праект, калі ідзе размова пра арганізацыю мясцовых супольнасцяў для рашэння сваіх сацыяльных праблем. Гэта на супольным узроўні, пажылыя людзі самі аб'ядноўваюцца. Яны вырашаюць як свае пытанні, так і становяцца потым валанцёрамі.

Сертыфікат трэнера кінестэтыкс маюць некалькі дзясяткаў міласэрных сясцёр. Шматлікія з іх неўзабаве пачнуць навучанне методыцы медыцынскіх і сацыяльных працаўнікоў, а таксама сваякоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.