Беларускія сенатары прынялі змяненні ў некаторыя законы

9 декабря 2015

Зацвердзіць праект будаўніцтва і пры гэтым ссекчы хоць адно дрэва зараз у Беларусі нельга без згоды людзей. Такая норма ўжо замацаваная заканадаўча.

Сёння беларускія сенатары на пасяджэнні восеньскай сесіі прынялі змяненні ў законы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў. Апытанне праводзяць прадстаўнікі дзяржорганаў або арганізацый, якія прадстаўляюць новы праект забудовы. Уся інфармацыя па выніках абмеркавання размяшчаецца ў СМІ, на сайтах арганізацый і ў сетцы Інтэрнэт.

На прадпрыемствах любой формы ўласнасці, паводле законапраекта, будзе створаная служба аховы навакольнага асяроддзя. Павысіць экалагічную абароненасць лясоў закліканы прыняты сёння Лясны кодэкс Беларусі.