Беларускія прадпрымальнікі стварылі лабараторыю па прарошчванні зерня пшаніцы

18 ноября 2017

Беларускія прадпрымальнікі пад Маладзечна стварылі лабараторыю па прарошчванні зерня пшаніцы. Гэтая культура даўно вядомая не толькі тым, што з яе вырабляюць прадукты харчавання, але і сваімі карыснымі ўласцівасцямі. Высокім утрыманнем вітамінаў і мінералаў. Чаму сок, які атрымліваюць з парастакаў пшаніцы, называюць напоем маладосці, і як з зялёнага газона атрымліваюць гэты каштоўны прадукт?

Расказвае Наталля Кузьміцкая: Водныя працэдуры доўжацца ад 12 гадзін да сутак. Пасля зерне пшаніцы адпраўляецца ў ізатэрмічную камеру з вызначаным мікракліматам. Дзе нават няма сігналу мабільнай сувязі, каб выпраменьванне ад тэлефонаў не паўплывала на якасць біяпрадукту.

Гэта свайго роду ясельнае аддзяленне. Сюды вось у такіх латках змяшчаюць зерне пшаніцы. Тут яно будзе знаходзіцца тыдзень. Увесь перыяд прарошчвання ніякай хіміі і пестыцыдаў. Сонца, паветра і вада - лепшыя сябры для маленькіх парастакаў, якія праз сем дзён стануць вось такім прыгожым і стройным газонам

Чым зеляней, тым лепш. За хларафіл, самы неабходны і карысны элемент, якога павінна быць у лішку ў раслінах, адказваюць спецыяльныя магутныя фіталампы. А вось інтрыгуючае фіялетавае падсвятленне - зусім не для антуражу навуковай лабараторыі.

Пасля сямі дзён вегетацыі расліны зразаюць, выціскаюць усе сокі, маментальна замарожваюць і фасуюць. У сырым выглядзе напой ужываць можна, але толькі на працягу 15 хвілін пасля выціскання - пакуль ферменты не страцілі сваёй актыўнасці, а значыць і карыснасці.

Гэта першая ў Беларусі вытворчасць біяпрадукту з прарошчанай пшаніцы. Перш чым яе адкрыць, на працягу паўтара года вяліся навуковыя даследаванні і распрацоўваліся ўсе нюансы тэхналагічнага працэсу. Першы месяц працы паказаў, попыт на зялёны напой ёсць. І не толькі ў Беларусі. Суперфудам ужо зацікавіліся ў Расіі.