70 навучэнцаў каледжаў і студэнтаў ВНУ затрыманы па наркаартыкуле з пачатку 2021 года

20 апреля 2021
У Беларусі расце колькасць маладых людзей, уцягнутых у наркаабарот. Сёння наконт гэтага гаварылі за круглым сталом у МУС. Як адзначыў начальнік наркакантролю краіны, толькі сёлета па наркаартыкуле затрыманы 70 навучэнцаў каледжаў і студэнтаў ВНУ. 

Усяго за першыя тры месяцы года зафіксавана звыш 1 060 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Дынаміку росту нарказлачынстваў звязваюць у тым ліку з пандэміяй. Моладзь усё больш часу праводзіць у Сетцы, дзе і адбываецца вербаванне. Маладых людзей пераконваюць, што калі выконваць меры канспірацыі, то не затрымаюць. Пры гэтым сярэдні стаж закладчыка - 2-3 месяцы, некаторых затрымліваюць ужо пасля першай закладкі.

Спецыялісты адзначаюць, што прафілактыка ў моладзевай сферы важная, але асаблівую ўвагу трэба надаць менавіта бацькам, расказаць  і данесці алгарытм дзеянняў. І тое, што праблемы з наркотыкамі могуць узнікаць толькі ў неўладкаваных сем'ях, гэта памылка. У сетках наркасіндыкату аказваюцца розныя юнакі і дзяўчаты. 

Праваахоўнікі адзначаюць рост колькасці перадазіровак - 138 выпадкаў. За апошні час аператыўнікі перакрылі два інтэрнэт-магазіны па продажы наркотыкаў. Узбуджана амаль 300 крымінальных спраў у дачыненні  да 216 чалавек, якія звязаны з незаконным абаротам наркотыкаў з выкарыстаннем вэб-рэсурсаў.