Беларускія медыкі прааперыравалі востры апендыцыт паўтарамесячнаму дзіцяці

11 апреля 2017

Такіх эпізодаў за апошнія паўстагоддзя ў айчыннай хірургіі было максімум 12. Апендыцыт - рэдкасць у дзяцей да года. У гэтым выпадку рабілі лапараскапію. Складанасць яшчэ і ў тым, каб паставіць дакладны дыягназ. У такім узросце гэта вельмі складана.

Аляксандр Свірскі, загадчык аддзела РНПЦ дзіцячай хірургіі: "Ніякіх доўгіх тэрмінаў назірання нам не спатрэбілася. Мы ўсталявалі дыягназ і падрыхтавалі дзіця за паўтары-дзве гадзіны. Падрыхтавалі яго да аперацыі, таму што ён быў у даволі цяжкім стане, таму падрыхтоўка праходзіла ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі. Ён аперыраваны не проста, а праз тры маленькія, невялікія пракольчыкі, праз якія нам удалося выявіць прычыну перытаніту, г.з. запалення ўсёй брушной поласці, ліквідаваць гной з брушной поласці, выдаліць чэрвепадобны адростак".

Менш як праз два тыдні малога адпусцілі дахаты. Зараз у цэнтр хірургіі яго прывозяць толькі на абследаванне. Паводле слоў мамы, дзіця адчувае сябе добра.