Беларускія лясы сталі больш камфортнымі для турыстаў

4 декабря 2013

Беларускія лясы сталі больш камфортнымі для турыстаў, а паляўнічыя комплексы - больш прыбытковымі! Дзяржпраграма Міністэрства лясной гаспадаркі дазволіла пабудаваць новыя і аднавіць старыя аб'екты для палявання. І сёння гэта не проста асобныя дамы, а шматфункцыянальныя турыстычныя комплексы. Будаўніцтва, безумоўна, не таннае, але затое прыцягвае шмат замежных гасцей.


Паляўнічыя комплексы ў Беларусі сёлета прынеслі прыбытак амаль на 30 мільярдаў рублёў. Пасля завяршэння праграмы ў лясных гаспадарках краіны будуць працаваць 86 комплексаў для палявання і экатурызма.