Беларускія хірургі выканалі ўнікальную аперацыю па лячэнні рака з выкарыстаннем біяклетачных тэхналогій

13 июля 2016

Урачы РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі правялі пратэзаванне трахеі з выкарыстаннем тканеінжэнернага пратэза. Такая аперацыя часта неабходная менавіта пры пухлінных паражэннях арганізма. Сутнасць метаду - у выкарыстанні донарскай трахеі плюс уласных ствалавых клетак пацыента, а імплантавалі яе ў прамую цягліцу жывата. Усяго метад налічвае пяць этапаў. На распрацоўку ўласнай методыкі беларускія медыкі патрацілі пяць гадоў.

У падобнай аперацыі зараз у Беларусі маюць патрэбу каля паўсотні чалавек. Усе дэталі методыкі ўрачы анкацэнтра навуковай супольнасці пакуль не раскрываюць. Накіраваныя тры заяўкі на атрыманне патэнтаў.