Беларускія барцы чысцілі заснежаны каток

13 января 2016

Сёння раніцай беларускія барцы, якія знаходзяцца на зборах у Стайках, правялі час не так, як звычайна. Замест трэніроўкі на дыване яны з лапатамі ў руках на свежым паветры чысцілі заснежаны каток. Як прызналіся спартсмены, уборка снегу - звычайны для іх занятак.

Спарткомплекс "Стайкі" знаходзіцца за горадам і займае вялікую тэрыторыю, з-за моцных снегападаў пад'езды да яго былі ўскладнены, таксама няпроста было праехаць і па саміх Стайках.