Флаг тэлеканала "Беларусь 1" раздзімаецца над Кардыльерамi

27 июля 2016

"Зорная гара" ацтэкаў або Арысаба размешчаная на найвялікшай горнай сістэме свету Кардыльерах. Тэхнічна пік параўнальны з расійскім Эльбрусам. Вышыня гары - 5 636 метраў. Зараз над трэцяй вяршыняй паўночнаамерыканскага кантынента раздзімаецца і флаг тэлеканала "Беларусь 1". Здымачная група Агенцтва тэленавін у асобе Сяргея Варыводы, кіраўніка экспедыцыі, можна сказаць, заваявала "зорную гару". Гэта ўжо 16-ы паход альпіністаў на знакамітыя вяршыні свету. Арысаба лічыцца вулканам, які вывяргаўся не менш як шэсць разоў, апошні быў зафіксаваны ў 1687 годзе.