Беларускія адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян

1 декабря 2017

Сёння беларускія адвакаты правядуць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян. Акцыя пройдзе па ўсёй краіне. Прымеркаваная яна да Дня юрыста - яго адзначаць у нядзелю. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца рэгулярна. У асноўным пытанні датычацца вылічэння стажу пры выхадзе на пенсію, працаўладкавання, сацыяльнай падтрымкі і спадчыны.