Беларуская каманда выстройвае канструктыўны дыялог на моладзевым форуме ў Сочы

4 марта 2024

Прэзентаваць Беларусь усяму свету - такая задача стаіць перад дэлегацыяй Беларусі на Сусветным фестывалі моладзі ў Сочы. Гэта свайго роду пляцоўка, дзе можна абмяняцца вопытам, наладзіць дыялог паміж моладдзю з розных краін і стварыць сумесныя праекты. У складзе беларускай каманды больш чым 630 чалавек. Гэта студэнты, моладзь, якая працуе, актывісты грамадскіх арганізацый, маладыя парламентарыі, спартсмены, навукоўцы і журналісты. Сярод удзельнікаў і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі.

Федэральная тэрыторыя "Сірыус" вось ужо некалькі дзён як жыве фестывальным рухам. У атмасферу пагрузілася Юлія Хмель (падрабязнасці ў відэа).