Беларуская дэлегацыя на фестывалі ў Сочы прадставіць турыстычны патэнцыял краіны

10 октября 2017

Беларуская дэлегацыя на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы прадставіць турыстычны патэнцыял нашай краіны.

Беларусь для сябе адкрыюць 20 тысяч удзельнікаў фестывалю. У рамках выставы Youth Expo у нас будзе свая экспазіцыя. Міні-мадэль славутасцяў падрыхтавалі аўтары праекта "Краіна міні". Ад кожнай вобласці на фестываль у Сочы адправіцца свая дэлегацыя, ад мінскай на моладзевым форуме будзе

23 чалавекі - гэта працаўнікі буйных прадпрыемстваў рэгіёна, навучэнцы каледжаў і ліцэяў.

Марына Саўчук, кіраўнік дэлегацыі Мінскай вобласці на ХІХ Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у г. Сочы: "У дэлегацыі Мінскай вобласці 23 самыя яркія прадстаўнікі моладзі цэнтральнага рэгіёна. Ініцыятыўныя маладыя людзі, якія былі адзначаны на фестывалях, конкурсах рэгіянальнага маштабу і рэспубліканскага. Гэта і педагогі, і ўрачы, вельмі яркая дэлегацыя, але, я думаю, што ўсе людзі годныя і ўсе сябе праявяць там".

Спецыяльную форму для маштабнай падзеі прымерылі і 18 прадстаўнікоў з Віцебскай вобласці. Гэта два камплекты - спартыўны і парадны. Усяго ж ад Беларусі ў Сочы адправяцца трыста чалавек. Найбуйнейшы моладзевы форум пройдзе, у тым ліку, і ў Маскве.