Сёння ў Мінску абмеркавалі праект мадэльнага закону аб канкурэнцыі

25 апреля 2013

Краіны - удзельніцы Адзінай эканамічнай прасторы і Мытнага саюза зацікаўленыя ў гарманізацыі антыманапольнага заканадаўства  і стварэнні роўных канкурэнтных умоў для прадпрыемстваў Беларусі, Расіі і Казахстана. Гэта яшчэ адзін крок для развіцця бізнесу і інвестыцыйнага клімату трох краін.
Нормы, прынятыя ў законе, абмяжуюць манапалістаў у аднаасобным паглынанні і фарміраванні ўмоў на рынку. У чэрвені гэтага года  праект мадэльнага  закону аб канкурэнцыі будзе падпісаны кіраўнікамі трох краін.