Беларуская АЭС сёння стала асноўнай пляцоўкай для вучэнняў

19 октября 2017

Ёдная прафілактыка, часовае адсяленне людзей і інфармаванне. Беларускія ратавальнікі сёння адпрацоўвалі на практыцы, як рэагаваць на радыяцыйныя аварыі. Асноўнай пляцоўкай стала Беларуская АЭС. Ратавальнікі і медыкі аказваюць першую дапамогу і эвакуіруюць у бяспечныя пункты. Праверку праходзіць і тэхніка - забруджаныя машыны адпраўляюць на чыстку ад радыяцыйнага фону. За манеўрамі назіраюць прадстаўнік АДКБ і акрэдытаваныя ў Беларусі паслы. Гатоўнасць персанала станцыі адпрацавалі на трэнажорах блокавага пульта кіравання станцыі. Мерапрыемствы ў Астравецкім раёне завяршылі двухдзённае комплекснае вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі.