Шматлікія ападкі прывялі да апоўзняў і паводак у Індыі

18 октября 2021

Праліўныя дажджы абрынуліся на Індыю. Шматлікія ападкі прывялі да апоўзняў і паводак. Вялікая вада затапіла невялікія гарады, некаторыя людзі апынуліся ў пастцы. Зрушэнне горных парод прывяло да разбурэння дамоў. Эвакуіраваны сотні людзей. Зараз выратавальная аперацыя працягваецца. Паводле апошніх даных, з-за непагадзі загінулі больш як тры дзясяткі чалавек.