Беларусаў чакае цёплы пачатак восені: у прагнозе да +25 °С

1 сентября 2023

На календары восень, а за акном - лета. Сіноптыкі абяцаюць цёплыя і камфортныя выхадныя ў цэнтральным рэгіёне Беларусі. А вось вечарам стане свяжэй. У субботу, 2 верасня, дажджоў не прагназуецца. Уначы ад 7 да 14 цяпла, удзень тэмпературны максімум 25 з плюсам. У ранішнія гадзіны туман.

Ужо на пачатку наступнага тыдня восень возьме верх. Тэмпература пачне паступова падаць, ноччу будзе халаднавата. Магчымыя дажджы, навальніцы і парывісты вецер.