Беларусаў на гэтым тыдні парадуе летняя спякота

23 августа 2016

Тэмпература будзе амаль на пяць градусаў вышэй за кліматычную норму. Сёння і заўтра чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Але, пачынаючы з чацвярга, ападкі спыняцца. Паветра прагрэецца да 27. А ў апошнія выхадныя лета будзе яшчэ гарачэй. У паўднёвых раёнах Беларусі слупкі тэрмометраў паднімуцца да адзнакі плюс 32.