Белдзяржцырк рыхтуе новую праграму для жыхароў сталіцы

8 мая 2013

Першага чэрвеня мінчан чакае шоу-праграма з удзелам індыйскіх сланоў. Артысты прыехалі з Германіі - сям'я Крысціяна Гернера ўжо некалькі пакаленняў дрэсіруе сланоў. За тры тыдні да выступлення жывёлы адточваюць новыя элементы праграмы, гуляюць па парку Горкага, на тэрыторыі цырка і нават прымаюць ванны.


Крысціян Гернер, дрэсіроўшчык (Германія): Гэтых сланоў я ведаю з дзяцінства - мой бацька стаў іх дрэсіраваць, калі ім было па два гады, зараз ім па 44. Сланы, як і ўсе жывёлы, дрэсіроўцы паддаюцца толькі ў першыя 2 - 3 гады жыцця. На гэты момант яны ведаюць больш за два дзясяткі каманд.


На дэбютнае шоу ў першы дзень лета засталося ўсяго 9 білетаў. Гастролі жывёл працягнуцца да 15 ліпеня.