"Белая Русь" мае намер актыўна ўдзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны

11 июля 2015

Грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" мае намер  актыўна ўдзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны. Аб гэтым сёння ў Мінску  заявіў яго старшыня Аляксандр Радзькоў. Пасяджэнне Рэспубліканскага савета "Белая Русь"  сабрала амаль  400 прадстаўнікоў, сярод якіх вядомыя  палітыкі, бізнесмены, артысты, пісьменнікі і спартсмены. Галоўнай тэмай дыялога стала  падрыхтоўка да выбарчай кампаніі. Нагадаем, з 23 ліпеня пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Збор подпісаў будзе працягвацца да 21 жніўня. Рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь павінна завяршыцца не пазней за 15 верасня.