Белавія атрымала новы Boeing 737 MAX з завода авіябудаўнічай карпарацыі ў ЗША

8 апреля 2021
У Мінску прызямліўся новы Боінг 737 МАХ. Ён прыляцеў прама з завода-вытворцы ў амерыканскім Сіэтле...

Гэта апошняе і самае сучаснае пакаленне лайнераў у сваім сегменце. Беларусь стала першай у рэгіёне, хто закупіў новы самалёт.  Ён стане 29-м бортам у авіяпарку  "Белавія". Гэта больш эканамічная машына ў параўнанні з папярэднім пакаленнем, яна забяспечвае вялікую далёкасць палёту,  гэта дазволіць авіякампаніі з часам адкрываць новыя, больш далёкія прамыя маршруты. Чакаецца, што на працягу года ў распараджэнне авіяперавозчыка паступяць яшчэ тры такія самалёты. А больш "ўзроставыя" лайнеры  знімуць з эксплуатацыі. У выніку сярэдні ўзрост самалётаў Белавія наблізіцца да шасці гадоў.