Белавія адмяніла палёты ў Швецыю

26 мая 2021

Як паведамілі ў авіякампаніі, "у сувязі з ануляваннем дазволу на палёты з боку Стакгольма мы вымушаны адмяніць усе рэйсы ў гэтую сталіцу і ў зваротным напрамку з 26 мая па 30 кастрычніка". Пасажыры могуць змяніць дату вылету альбо вярнуць кошт білетаў на рэйсы, запланаваныя ў гэтыя дні.