Белавія не выключае затрымак сённяшніх рэйсаў у Франкфурт, Берлін і Гановер

27 апреля 2016

У Германіі працягваецца забастоўка супрацоўнікаў аэрапортаў. Персанал нямецкіх авіягаваняў дабіваецца павышэння зарплаты на 6 працэнтаў і паляпшэння ўмоў працы для супрацоўнікаў наземных службаў аэрапортаў, у прыватнасці для тых, хто надглядае багаж, для прыбіральшчыкаў і работнікаў сферы абслугоўвання. У выніку ўжо адмененыя каля дзевяцісот рэйсаў, у прыватнасці, Lufthansa спыніла большасць унутраных і міжнародных вылетаў. Да забастоўкі заклікаў прафсаюз сферы паслуг Verdi. Нагадаем, у забастоўцы ўдзельнічаюць супрацоўнікі аэравакзалаў Кёльна, Бона, Мюнхена, Дзюсельдорфа і Франкфурта-на-Майне.

Авіякампанія "Белавія" не выключае магчымасці затрымак сённяшніх рэйсаў у зносінах з Германіяй. Згодна з раскладам, сёння беларускі авіяперавозчык выконвае рэйсы з Мінска ў Франкфурт, Берлін і Гановер.