Беларуска-кітайскі гасцінічны комплекс ужо прымае першых гасцей

6 мая 2014

Такім чынам усе 14 гатэляў, адкрыццё якіх было запланаванае да спартыўнага першынства, цалкам гатовыя да сустрэчы спартсменаў і балельшчыкаў. У цэлым гасцінічны фонд сталіцы павялічыўся амаль у два разы, з'явілася больш за 4 тысячы дадатковых месцаў.


Самым вялікім попытам традыцыйна карыстаюцца гасцініцы эканамкласа, забраніраваць нумар у іх практычна немагчыма. Гатэлі класа тры зоркі і вышэй загружаныя на пачатак мая на 70%, а на час фіналу і паўфіналу засталіся свабоднымі толькі некалькі дзясяткаў апартаментаў.


Сёння вечарам прыбываюць гульцы каманд Францыі і Італіі. А ўжо заўтра ў Мінск прылятаюць прадстаўнікі практычна ўсіх зборных, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце. Дарэчы, у холах гасцініц, на рэсепшэнах будуць трансліравацца ўсе матчы, якія пакажа тэлеканал Беларусь 2.